Экалагічная сцежка. Кветнік.
На ўчастку дзіцячага сада абавязкова павінны быць кветкі. Яны ўпрыгожваюць ўчастак, робяць яго ўтульным, маляўнічым і радасным, даюць выхавальніку багаты матэрыял для працы з дзецьмі. Разнастайнасць раслінных формаў, спалучэнне і яркасць фарбаў, водар і прыгажосць кветак ўзбуджаюць цікавасць дзяцей да раслін, спрыяюць эстэтычнаму выхаванню. Падчас работ і назіранняў, якія арганізуюцца выхавальнікам, дзеці лёгка і незаўважна засвойваюць шмат ведаў пра жыццё раслін, набываюць навыкі догляду за імі.
Будынак нашага дзіцячага сада проста патанае ў кветках. Яны растуць не толькі на клумбах, але і кожны год высаджваюцца ў дэкаратыўныя гаршкі и вёдры. Расліны пасаджаны такім чынам, каб з ранняй вясны і да позняй восені радаваць вока дзяцей і дарослых. Ёсць тут як мнагалетнія (цюльпаны, прымулы, лілеі, півоні, ірысы, хрызантэмы, флоксы і інш.), так і аднагадовыя кветкі (бархатцы, гладыёлусы, астры, вяргіні і інш.). Нашы выхаванцы з ахвотай дапамагаюць даглядаць за кветкамі, любяць назіраць за рознакаляровымі раслінамі, многія добра ведаюць іх назвы, меншыя вучаць і паўтараюць з іх дапамогай назвы колераў. Канешне, лепш любавацца кветкамі здалёк, але калі вельмі хочацца патрогаць ручкамі і адчуць пах раслін, выхальнікі не забараняюць гэта рабіць!