Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзецям і дарослым яшчэ раз пра 9 мая

Дата: 7 мая 2020 в 13:01, Обновлено 7 мая 2020 в 14:26

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці  беларус.

Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай  пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

У Дзень Перамогі віншуюць удзельнікаў вайны з іх святам, дораць ім кветкі і жадаюць моцнага здароўя і мірнага неба над галавой. Гэтае свята адначасова радаснае і сумнае. У гэты дзень сустракаюцца тыя, хто разам ваяваў за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Яны ўспамінаюць пра даўнія баі з фашыстамі, пра сваіх франтавых сяброў, пра тых, хто загінуў.

У нашай рэспубліцы ў гады вайны загінуў кожны трэці. Шмат беларускіх салдат загінула, змагаючыся з фашыстамі. У горадзе Брэсце знаходзіцца вядомая ўсяму свету Брэсцкая крэпасць. Яе абаронцы не аддалі крэпасць ворагам, пакуль усе не загінулі. Героі Брэста заўсёды будуць прыкладам мужнасці і стойкасці. У ваенны час фашысты знішчылі шмат мірных жыхароў нашай краіны. Недалёка ад Мінска ёсць вёска, у якой фашысты спалілі ўсіх яе жыхароў: і старых, і маленькіх дзяцей. Нікога не пашкадавалі. Зараз там знаходзіцца мемарыяльны комплекс, які названы, як і спаленая вёска, — Хатынь. У гонар подзвігу нашага народа на 21-м кіламетры шашы Мінск—Масква ўзвышаецца Курган Славы. Ёе сімвалізуе подзвіг, дружбу ўсіх народаў у барацьбе з фашызмам. Сталіца Беларусі — горад Мінск — была поўнасцю зруйнавана ў гады вайны. Многа салдат загінула, вызваляючы Мінск. Іх подзвіг увекавечаны ў помніках і абелісках. На плошчы Перамогі знаходзіцца абеліск у гонар подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне і гарыць Вечны Агонь. Каля Дома афіцэраў на пастаменце ўстаноўлены сапраўдны танк. Ён прайшоў за вайну ад берагоў Волгі да Мінска. І зараз стаіць як помнік людзям, вызваліўшым Мінск ад фашыстаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.