Навіны
23 лютага-добрая нагода для выхавання ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачуцця патрыятызму, фарміравання гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята сапраўдных мужчын-смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.
23 лютага ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшло спартыўна-музычнае свята з удзелам татаў, якое дзеці з задавальненнем чакалі і рыхтаваліся да яго.У спартыўным свяце прымалі ўдзел 2 каманды. У розных спартыўных эстафетах яны прадэманстравалі хуткасць і лоукасць, кемлівасць і спрыт.
Удзельнікі свята былі добра падрыхтаваныя да спаборніцтваў, таму перамагла дружба. Але самая галоўная узнагарода для ўсіх прысутных – добры настрой. Нават па-вясноваму цёплы, сонечны дзянёк спрыяў гэтаму.
Немагчыма ўявіць жыццё дзіцяці ў дзіцячым садзе без вясёлых, цікавых забаў, шумных святаў і спаборніцтваў. Арганізацыя Дня здароўя з'яўляецца універсальным сродкам вырашэння многіх важных педагагічных задач, галоўная з якіх-гадаваць выхаванцаў здаровымі, моцнымі і жыццярадаснымі. Для фарміравання ў дзяцей станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця ў нашым установе адукацыі 20 студзеня быў праведзены дзень здароўя "Прыгоды з Доктарам Айбалітам". Выканаўшы заданні Доктара Айбаліта, дзеці ўспомнілі і паўтарылі правілы здаровага ладу жыцця.
Новы год — адзін з самых любімых усімі і доўгачаканых святаў, прасякнуты чарадзействам і чаканнем шчасця. Для дзіцяці навагодні ранішнік у дзіцячым садзе – найважнейшая частка сустрэчы Новага года. Гэта доўгачаканае і вельмі адказнае мерапрыемства, якое займае велізарны час на падрыхтоўкуяк у дарослых, так і ў дзяцей. 30.12.21 у нашым дзіцячым садзе прайшлі ранішнікі, прысвечаныя Новаму Году. На кожным ранішніку былі свае сюрпрызы і сваё чараўніцтва, якія забяспечылі ўсім яркія ўражанні на доўгі час. Казачныя персанажы парадавалі ўсіх гульнямі і вясёлымі жартамі.
З мэтай фарміравання талерантнай свядомасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, павагі і абароны правоў і дабрабыту дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі на базе ДУА «Любанскі дзіцячы сад» праводзілася дабрачынная акцыя «Разам да інклюзіі». З дзецьмі былі праведзены гутаркі аб талерантнасці, арганізаваны прагляд мультфільмаў па дадзенай тэматыцы. Таксама дзеці з задавальненнем падрыхтавалі шкатулку з падарункамі для нашай выхаванцы Бажко Караліны: герояў казкі "Воўк і сямёра казлянят", якіх зрабілі самі, а таксама малюнкі з пажаданнямі.
Выпаў першы снег . Ён выклікаў у выхаванцаў цэлую буру станоўчых эмоцый. На прагулцы ў дзіуячым садку дзеці з задавальненнем гулялі ў снежкі, а затым вырашылі зляпіць снегавіка. Аднак снегавік атрымаўся не адзін, а цэлы карагод снегавікоў!!! Хлопчыкі вырашылі, што калі выпадзе больш снегу, яны пабудуюць вялікага снегавіка, нават імя яму прыдумалі. А пакуль вось што ў нас атрымалася. Усім было весела і цікава.
У мінулыя выхадныя дзьмуў моцны вецер. Гульнявая пляцоўка старшай групы амаль уся аказалася закіданай сухімі галінкамі дрэў. У час працоўнай дзейнасці на прагулцы выхаванцы дапамаглі дворніку – збіралі вялікія і малыя галінкі, складалі іх у кучку. Дзеці нават спаборнічалі, у каго “букет” атрымаецца большы. Важна, каб сам працэс працы прыносіў дзецям не толькі карысць, але і радасць.
На вуліцы позняя восень, зніклі яркія фарбы. За вакном часта дажджлівае надвор’е, ад якога на душы неяк пахмурна і сумна. Каб гэта выправіць, трэба стварыць цёплую і ўтульную атмасферу, тады і восень зайграе іншымі фарбамі! Мы так і зрабілі, дадаўшы жоўтыя, чырвоныя,барвовыя, ружовыя колеры на нашы вокны.
У 11 ПУНКТАХ ВІЛЕЙСКАГА РАЁНА МОЖНА ПРАЙСЦІ ВАКЦЫНАЦЫЮ СУПРАЦЬ COVID-19
23 кастрычніка прайшоў суботнік на тэрыторыі нашай дашкольнай установы. Асаблівасць дадзенага мерапрыемства - актыўны ўдзел членаў усяго калектыву. Бо суботнік - гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і зносіны, добры настрой, пазітыўныя эмоцыі. Усе ўдзельнікі былі поўныя запалу і жадання даглядаць за тэрыторыяй сваёй установы, якая у выніку стала чыстай і дагледжанай. Суботнік прайшоў вельмі натхнёна і актыўна.
Парк прыгожы ў любую пару года, але асабліва ўвосень. Выхаванцы нашага дзіцячага садка любяць наведваць парк, каб палюбавацца лістападам. У паветры кружыць рознакаляровае лісце, шамаціць пад нагамі. Дзеці здзівіліся, якімі фарбамі размалявала восень дыван з лісця. Усе назбіралі букеты з лісточкаў. А яшчэ ў парку на сажалцы плавалі лебедзі і качкі. Прагулка прынесла вялікае задавальненне і добры настрой.