Паважаныя бацькі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у сацыяльна-педагагічным праекце "Вясёлая прагулка РАЗАМ", які стартаваў у Мінскай вобласці 1 мая 2020 года і пройдзе па 1 верасня 2020 года.
Дадзены праект накіраваны на павышэнне якасці сацыяльна-педагагічнага складніку сямейнага выхавання, псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у пытаннях арганізацыі сумеснага вольнага часу з дзецьмі.
Галоўная ідэя праекта - гэта арганізацыя бацькамі сумесных прагулак з дзецьмі ў выхадны дзень, якія будуць спрыяць фарміраванню ў дзяцей і дарослых уяўленняў пра сацыяльныя і прыродныя аб'екты бліжэйшага асяроддзя; выхаванню павагі да малой радзімы, асцярожнага стаўлення да прыроды і прадметаў рукатворнага свету; фарміраванню культуры здаровага ладу жыцця ў сям'і; павышэнню эмацыйнага фону ўзаемаадносін паміж дзецьмі і бацькамі; актывізацыі зносін членаў сям'і ва ўмовах сумеснага сямейнага вольнага часу.
Азнаёміцца з буклетам з рэкамедацыямі і прэзентацыяй маршрута прагулкі выхадного дна можна па спасылцы http://cloud.mail.ru/ublic/2XyC/3v35nFH35
Сямейныя фотаздымкі прагулкі ў парк можна паглядзець ў альбоме.
Чакаем больш фота, паважаныя бацькі!