Бывай, дзіцячы сад!
28 мая ў нашым дзіцячым садзе прайшоў выпускны баль. Старэйшыя выхаванцы гаварылі словы падзякі сваім выхавальнікам і ўсяму калектыву ўстановы, развітваліся з сябрамі, са сваімі цацкамі і збіралі ранец у школу. Завітаў на свята і госць - Нязнайка, які гледзячы на амаль што першакласнікаў, таксама захацеў вучыцца.
У добры шлях, выпускнікі!