Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Лега

Дата: 10 октября 2019 в 16:22, Обновлено 10 октября 2019 в 16:36
148 просмотров

Хто з нас не ведае канструктар лега? З дзіцячых гадоў усе мы любім канструяваць з кубікаў, цаглінак. Таму ЛЕГА - тэхналогія вельмі даступная і простая для нашых дзяцей. Дзіця захапляецца цікавым працэсам стварэння і праектавання вырабу. А значыць, у яго развіваюцца творчыя, пазнавальныя здольнасці. Канструктары Лега разнастайныя па сваёй тэматыцы, вонкавым выглядзе, памеры. Але ўсіх іх аб'ядноўвае адно - яны развіваюць у нашых дзяцей творчасць, заахвочваюць да стварэння розных рэчаў са стандартных набораў элементаў. У дзяцей фарміруюцца маторныя навыкі, навыкі канструявання, уменні выбіраць аптымальныя шляхі вырашэння творчых заданняў. І галоўнае ўменне - уменне функцыянаваць у соцыуме, гэта значыць мець зносіны паміж сабой у працэсе гульні, уменне дамаўляцца, абмяркоўваць праблемныя сітуацыі. Ды і проста, лега - гэта цікава і сучасна!

Менавіта таму бацькі і педагогі ДУА “Любанскі дзіцячы сад” вырашылі папоўніць наш “лега-асартымент” новымі наборамі. Выхаванцы вельмі задаволены навінкамі і з радасцю збіраюць новыя вырабы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.