Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прафілактыка каронавіруса (COVID-19)

Дата: 23 марта 2020 в 11:34, Обновлено 23 марта 2020 в 11:45
137 просмотров

ПРАФІЛАКТЫКА КАРОНАВІРУСА
Якія сімптомы захворвання, выкліканага каронавірусам?
- пачуццё стомленасці,
- абцяжаранае дыханне,
- высокая тэмпература,
- кашаль і / ці боль у горле.
Сімптомы шмат у чым падобныя да шматлікіх рэспіраторных захворванняў, часта імітуюць звычайную прастуду, могуць быць падобнымі да грыпу.
Як перадаецца каронавірус?
Каронавірус распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам. Акрамя таго, ён можа распаўсюджвацца, калі хворы чалавек дакранаецца любой забруджанай паверхні, напрыклад, дзвярной ручкі. Людзі заражаюцца, калі яны дакранаюцца бруднымі рукамі рота, носа ці вока.
Як абараніцца ад каронавіруса?
- пазбягайце шматлюдных месцаў,
- хадзіце пешшу замест выкарыстання грамадскага транспарта і таксі,
- рэгулярна праветрывайце памяшканне,
- увільгатняйце паветра ў памяшканні,
-часцей мыйце рукі з мылам мінімум 20 секунд ці выкарыстоўвайце сродакт для дэзінфекцыі,
- не чапайце твар рукамі,
- чхаючы, затуляйце рот не рукой, а хусткай ці локцем,
- пазбягайце пераахаладжэння,
- пры прыкметах захворвання заставайцеся дома,
- пры рэзкім росце тэмпературы выклікайце ўрача.

Каронавірус небяспечны, аднак выконваючы правілы бяспекі, вы можаце значна зменшыць рыскі ім захварэць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.