Нетрадыцыйныя тэхнікі малявання
Амаль усе дзеці любяць маляваць. Нашы выхаванцы не складаюць выключэння. А яшчэ яны любяць усё новае і незвычайнае. Таму нетрадыцыйныя тэхнікі малявання - гэта любімая справа дзяцей, дзе сыходзяцца ўсе пажаданні.
Маляванне нетрадыцыйнымі спосабамі - займальная, зачаравальная дзейнасць, якая здзіўляе і захапляе малых. Важную ролю ў развіцці дзіцяці адыгрывае развіваючае асяроддзе. Таму пры арганізацыі прадметна - развіваючага асяроддзя трэба ўлічыць, каб яго змест быў накіраваны на развіццё творчасці кожнага дзіцяці ў адпаведнасці з яго індывідуальнымі магчымасцямі, даступным і адпавядаў узроставым асаблівасцям дзяцей.
Колькі дома непатрэбных цікавых рэчаў (зубная шчотка, расчоскі, паралон, коркі, пенапласт, шпулька нітак, свечкі і г. д.). Усімі гэтымі прадметамі можна ўзбагаціць куток прадуктыўнай дзейнасці. Незвычайныя матэрыялы і арыгінальныя тэхнікі прыцягваюць дзяцей тым, што тут не прысутнічае слова «Нельга», можна маляваць чым хочаш і як хочаш, і нават можна прыдумаць сваю незвычайную тэхніку. Дзеці адчуваюць незабыўныя, станоўчыя эмоцыі.
Сёння выхаванцы 2 рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання разам з выхавальнікам Талайка Марынай МІкалаеўнай малявалі далонькамі. У кожнага атрымалася сваё прыгожае і яркае сонейка прамяністае.