Прывітанне, лета!
Вось і настала доўгачаканае і вельмі любімае дзецьмі і дарослымі лета! Хоць яно пакуль што не радуе нас цяплом і сонейкам, але нашы выхаванцы ніколечкі не сумуюць. У гэтым ім дапамагаюць педагогі, якія загадзя рыхтаваліся да летняга перыяду, планавалі і прадумвалі мерапрыемствы для дзяцей. Так, 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, па традыцыі выхаванцы малявалі крэйдай на асфальце.
А сёння, 3 чэрвеня, музычным кіраўніком была праведзена забава "Давайце сябраваць!", дзе выхаванцы спявалі песні пра лета і сяброўства, танцавалі, адгадвалі загадкі, расказвалі пра сваіх сяброў.