Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

На экалагічнай сцежцы. Агарод.

Дата: 16 июля 2020 в 11:51, Обновлено 16 июля 2020 в 12:07
108 просмотров

У нашым дзіцячым садзе ёсць свой агарод, на якім выхаванцы знаёмяцца са спецыфікай пасадкі і вырошчвання агароднінных культур, прымаюць пасільны ўдзел у вырошчванні гародніны: праполка, рыхленне глебы, паліў раслін. 

Вось і сёння дзеці дапамагалі выхавальніку праполваць градкі; назіралі за ўраджаем, які вырашчаны сваімі рукамі. Сёлета на агародзе растуць фасоля, цыбуля, буракі, агуркі, бульба... Але самым прывабным і цікавым для выхаванцаў аказаўся кабачок.

         Для чаго патрэбен агарод ў дзіцячым садзе?

  • Агарод у дзіцячым садзе патрэбен для таго, каб знаёміць дашкольнікаў з прыродай і яе сезоннымі зменамі.
  • Пасільная праца дзяцей на агародзе аказвае ўплыў на фарміраванне элементарных экалагічных уяўленняў у дашкольнікаў.
  • Агарод у дзіцячым садзе - гэта  яшчэ і магчымасць бачыць вынікі сваёй працы. Супольная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца адказнасці, спрыяе фарміраванню працоўных навыкаў і аб'яднанню дзіцячага калектыву.
  • І, канешне, агарод у дзіцячым садзе, праца на свежым паветры спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.