Прафілактыка каронавіруснай інфекцыі
Паважаныя бацькі і наведвальнікі дзіцячага сада!
У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў інфекцыі COVID-19, у мэтах прафілактыкі распаўсюджання інфекцыі нагадваем, што пры наведванні ўстановы дашкольнай адукацыі дарослы абавязкова павінен быць у сродках аховы органаў дыхання (масцы)!
Пры наяўнасці сімптомаў распіраторных інфекцый неабходна застацца дома, вызваць урача на дом.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
ПРАФІЛАКТЫКА КАРОНАВІРУСА
Якія сімптомы захворвання, выкліканага каронавірусам?
- пачуццё стомленасці,
- абцяжаранае дыханне,
- высокая тэмпература,
- кашаль і / ці боль у горле.
Сімптомы шмат у чым падобныя да шматлікіх рэспіраторных захворванняў, часта імітуюць звычайную прастуду, могуць быць падобнымі да грыпу.
Як перадаецца каронавірус?
Каронавірус распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам. Акрамя таго, ён можа распаўсюджвацца, калі хворы чалавек дакранаецца любой забруджанай паверхні, напрыклад, дзвярной ручкі. Людзі заражаюцца, калі яны дакранаюцца бруднымі рукамі рота, носа ці вока.
Як абараніцца ад каронавіруса?
- пазбягайце шматлюдных месцаў,
- хадзіце пешшу замест выкарыстання грамадскага транспарта і таксі,
- рэгулярна праветрывайце памяшканне,
- увільгатняйце паветра ў памяшканні,
-часцей мыйце рукі з мылам мінімум 20 секунд ці выкарыстоўвайце сродакт для дэзінфекцыі,
- не чапайце твар рукамі,
- чхаючы, затуляйце рот не рукой, а хусткай ці локцем,
- пазбягайце пераахаладжэння,
- пры прыкметах захворвання заставайцеся дома,
- пры рэзкім росце тэмпературы выклікайце ўрача.
Каронавірус небяспечны, аднак выконваючы правілы бяспекі, вы можаце значна зменшыць рыскі ім захварэць!