Акцыя "Разам да інклюзіі"
Мінулы тыдзень у нашым дзіцячым садзе быў прысвечаны дабрачыннай акцыі "Разам да інклюзіі". Такія словы як "інклюзія", "талерантнасць" для выхаванцаў не зусім зразумелыя, але нашы дзеці добра ведаюць, што такое спагадлівасць, дабрыня, узаемадапамога... І гэта вельмі радуе. Ужо другі год у нашай установе адукацыі працуе група інтэграванага навучання і выхавання. Радасна, што дзеці не адштурхоўваюць "асаблівае дзіця", што наведвае дзіцячы сад, а наадварот, дапамагаюць у многім .
Выхавальнікі разам з дзецьмі чыталі казку "Кветка-сяміцветка", вялі гутарку па тэме "Кожны мае права быць розным", старэйшыя выхаванцы глядзелі і абмяркоўвалі мультыплікацыйны фільм "Маленькая каструлька Анатоля".
Прайшла ў нашай установе і акцыя "Цацка на елку для асаблівага сябра". Наш пазітыўны снегавічок адправіўся у ДУА "Вілейскі ЦКРНіР" радаваць іншых дзяцей.