Падвядзенне вынікаў конкурса "Лепшая навагодняя гірлянда"
Напярэдадні Новага года ў нашай установе адукацыі прайшоў конкурс на лепшае навагодняе ўпрыгожанне групы і прыёмнай. У конкурсе прынялі ўдзел большасць нашых сямей. Нехта падрыхтаваў складаныя і працаёмкія работы, нехта прынёс купленыя ў магазіне, але мала хто застаўся абыякавым. Таму сказаць словы падзякі хочацца кожнаму ўдзельніку.
Абаяльны сімвал 2021 года - бычок з залатымі рожкамі - у выкананні сям'і Акуньковіч Караліны сустракае ў прыёмнай.
Гірлянду з усмешлівых яркіх снегавікоў падрыхтавала мама Алянцэвіча Косці.
Каляднымі вянкамі з розных матэрыялаў у розных мастацкіх тэхніках парадавалі сем'і Занкавіча Глеба і Дашко Веры.
Намаганнямі сем'яў Фарафонтава Глеба, Бабарыка Марка, Мароз Кіры атрымалася стварыць святочнае ўпрыгожванне вокнаў у групе і прыёмнай з дапамогай аб'ёмных цацак.
Які ж Новы год без елачкі?! У гэтым упэўнены сем'і Бурак Ульяны І Забрамскай Сафіі.