Жартаваць з агнём не трэба...
Пра пажарную бяспеку ў нашым садку памятаюць заўсёды: з выхаванцамі вядуцца размовы, праводзяцца заняткі. Напярэдадні вясенніх канікул гэта тэма стала яшчэ больш актуальнай.
Дзеці 2 рознаўзроставай групы добра ведаюць, што з запалкамі гуляць нельга, як сябе паводзіць падчас пажару і па якім тэлефоне выклікаць ратавальнікаў на пажарнай машыне. Выхаванцы з ахвотай вывучылі верш:
Што такое? Дом гарыць!
Да пажарнага гідранта
Цягне рукавы каманда,
Выраслі драбіны ў неба,
Гасіць полымя вада…
Жартаваць з агнём не трэба:
Можа здарыцца бяда.
А яшчэ яны і малявалі пажарную машыну. Стараліся ўсе, але найлепшымі атрымаліся работы ў Сільвановіч Алесі, Бурака Захара і Прыволькі Мікалая.