Беларускі дворык
На тэрыторыі нашай дашкольнай установы ёсць шмат цікавых куткоў. Адным з такіх месцаў, якія вельмі любяць дзеці, з'яўляецца беларускі дворык з сапраўднай хаткай. Гэта своеасаблівы краязнаўчы музей. Кожны раз нашы выхаванцы з захапленнем глядзяць на рэчы побыту беларускага селяніна, заглядваюць у калыску. Нягледзячы на тое, што ў летні перыяд прыярытэтным з'яўляецца аздараўленне дзяцей, але патрыятычнае выхаванне ніколі не губляе сваёй актуальнасці.