Асцярожна! Лёд!
З наступленнем першых халадоў так і вабяць да сябе вадаёмы. Але лёд яшчэ нетрывалы, што можа прывесці да трагедыі. У большасці выпадкаў дрэнны прыклад для дзяцей паказваюць самі дарослыя...
Аб недапушчальнасці знаходжання на вадаёмах праведзена праца ў першую чаргу з бацькамі выхаванцаў нашай дашкольнай установы. Яны азнаёмлены з памяткай "Асцярожна - тонкі лёд!"
Выхаванцы старэйшай групы сёння знаёміліся з малюнкамі па тэме, аналізавалі сітуацыі, якія здарыліся з дзецьмі на возеры, слухалі казку пра прыгоды зайчыка Філі, што надрукаваная ў часопісе "Юный спасатель", і зрабілі высновы, што тонкі лёд - гэта небяспечна.