Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Бяспека дзяцей зімой!

Дата: 14 января 2019 в 11:16
400 просмотров

Дзіцячая бяспека зімой – тэма вельмі актуальная, бо калі на вуліцы шмат снегу, рэдка якое дзіця ўтрымаеш дома. Усе хочуць пакатацца на санках, лыжах,на модных цюбінгах, пагуляць у снежкі ці зляпіць снегавіка. Усё гэта цудоўныя зімнія забавы, якія нават дарослым успамінаеш з цеплынёй і не супраць і зараз пакатацца. Аднак бяспека зімой - гэта самае галоўнае, таму бацькі павінны патлумачыць сваім дзецям асноўныя правілы паводзін на вуліцы ў гэту пару года.

Бяспека на вуліцы зімой

Бацькі павінны ведаць, что гуляць дзіця можа толькі ў светлы час сутак. Нельга пускаць дзяцей на вуліцу, калі ўжо сцямнела, або ідзе моцны снег, падчас галалёду. Гуляць можна толькі на добра асветленых вуліцах, пазбягаючы розных палей, пустыроў, закінутых дамоў, гарышчаў. Гуляючы ў снежкі, трэба рабіць гэта не ў грамадскіх месцах, дзе можна патрапіць у іншых людзей.

Памятайце, што на санках, цюбінгах або лыжах катацца з горак трэба далей ад трас, бо ёсць небяспека папасці пад колы  аўтамабіляў, якія рухаюцца. Абавязкова ў прысутнасці дарослых!

Бяспека зімой на прагулцы

Адзенне дзіцяці на прагулцы павіннка быць максімальна цёплым і пры гэтым лёгкім. Абутак павінен быць непрамакаемым і добра грэць дзіцячыя ногі. 

Паводзіны каля вадаёмаў зімой

Дзяцей так і цягне зімой у небяспечныя для жыцця месцы, гэта датычыць розных вадаёмаў. Патлумачце дзецям, што нават у моцныя  маразы лёд на рацэ можа быць не такім тоўстым, як здаецца. 

Памятайце пра правілы бяспекі зімой! Гэта вельмі важна!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.