Снежныя скульптуры
У нашым дзіцячым садзе ўжо добрай традыцыяй стала кожную зіму радаваць наведвальнікаў дашкольнай установы рознымі снежнымі фігурамі. Выхавальнік 1 рознаўзроставай групы Іванова Ала Уладзіміраўна ўмее ў звычайнай гурбе снегу ўбачыць незвычайнае.Яна, як скульптар, пераўтварае звычны для нас снег у творы мастацтва. Выхаванцам таксама вельмі падабаецца назіраць за працэсам стварэння скульптур і дапамагаць выхавальніку.