Прырода вас чакае, яна вам радая!
З мэтай фарміравання экалагічнай культуры у дзяцей дашкольнага узросту, з выхаванцамі нашага садка, была арганізавана экскурсія у парк.
Па ходзе шпацыру назіралі за наваколлем. Разглядалі дрэвы, кусты, зважалі на ствалы, галіны, лісце. Тонкі ствол дрэва (бярозы, клёна, рабіны) можна абхапіць рукамі аднаму, тоўсты ствол дуба можна абхапіць, калі разам узяцца за рукі. Звярталі ўвагу на кару дрэў. Разглядалі кару на бярозе. З паўднёвага боку яе кара гладкая, з паўночнай – грубая, з расколінамі, нарасцямі.
Разам з дзяцьмі палюбаваліся колерамі, прыслухоуваліся да гукаў, якія выдаюць казуркі, цешыліся спевам птушак.
Дзеці атрымалі прыемныя ўражанні, ад рухомай гульні «Раз, два, тры – да дрэва бяжы. З задавальненнем прымалі удзел у дыдактычных гульнях, «Знайдзі дрэва па апісанні», «З якога дрэва ліст», «Што дзе расце».
У завяршэнні экскурсіі, замацавалі азбуку паводзін на прыродзе, дзеці наперабой адказвалі, як і чаму трэба шанаваць прыроду і клапаціцца аб ей.